Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Осла каля гей-клюбу адбылася страляніна, ёсьць загінулыя. Гей-прайд у горадзе адмянілі


У сталіцы Нарвэгіі Осла паліцыя расьсьледуе як тэрарыстычны акт страляніну каля папулярнага гей-клюбу London Pub, у выніку якога ўвечары 24 чэрвеня загінулі два чалавекі. Больш за 10 чалавек атрымалі раненьні.

Стралок быў затрыманы празь некалькі хвілін пасьля таго, як ён адкрыў агонь на вуліцы ў цэнтры нарвэскай сталіцы. Міліцыянты не называюць яго імя, але адзначаюць, што раней ён трапляў у поле яго зроку. Матывы стралка пакуль невядомыя. Паліцыя лічыць, што ён дзейнічаў у адзіночку.

Незразумела, ці быў напад накіраваны супраць прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, аднак паводле рэкамэндацыі паліцыі арганізатары гей-прайду, які павінен быў адбыцца ў Осла 25 чэрвеня, адмянілі яго.

Самым вядомым тэрарыстычным актам у сучаснай нарвэскай гісторыі стаў напад Андэрса Брэйвіка на моладзевы лягер на востраве Утоя, у выніку якога загінулі 69 чалавек. Напад быў выкліканы палітычнай нянавісьцю. Правы экстрэміст адбывае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG