Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць лідэраў G20 «рашуча» асудзілі агрэсію Расеі ва Ўкраіне — заява


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбывае на саміт G20 на востраве Балі ў Інданэзіі
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбывае на саміт G20 на востраве Балі ў Інданэзіі

Лідэры краін G20 на сустрэчы на востраве Балі ў Інданэзіі 16 лістапада «самым рашучым чынам» асудзілі агрэсію Расеі ва Ўкраіне.

«Большасьць чальцоў рашуча асудзілі вайну ва Ўкраіне», — гаворыцца ў дэклярацыі, якая адзначае, што Расея, удзельніца G20, выступіла супраць гэтай фармулёўкі. Reuters паведамляе, што пакуль невядомыя пазыцыі Кітая і Індыі, якія ў сакавіку ўстрымаліся ад прыняцьця аналягічнай рэзалюцыі ААН.

Прынамсі тры дыпляматы заявілі Reuters, што заява, у якой прызнаецца, што «існуюць розныя погляды і розныя ацэнкі сытуацыі», была ўхвалена аднагалосна.

«Выкарыстаньне або пагроза выкарыстаньня ядзернай зброі недапушчальныя. Важна трымацца міжнароднага права і шматбаковай сыстэмы, якая гарантуе мір і стабільнасьць. Гэта ўключае ў сябе абарону ўсіх мэтаў і прынцыпаў, замацаваных у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і захаваньне міжнароднага гуманітарнага права», — таксама гаворыцца ў дэклярацыі.

  • Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі 15 лістапада зьвярнуўся да ўдзельнікаў саміту G20 у рэжыме онлайн. Ён прадставіў прапановы рашэньняў для міру і сказаў, што Кіеў прапануе вядучым дзяржавам сьвету быць сутворцамі міру разам з Украінай. Прапановы Ўкраіны ўключаюць вывад расейскіх войскаў і спыненьне ваенных дзеяньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG