Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адрэагаваў на заяву Зяленскага наконт «Менску-3»


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Крэмль адрэагаваў на заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага аб тым, што «Менску-3» ня будзе.

«Заява Зяленскага аб тым, што ніякага „Менску-3“ ня будзе, пацьвярджае пазыцыю Кіева ў нежаданьні весьці перамовы», — заявіў у камэнтары агенцтву «РИА Новости» прадстаўнік расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

15 лістапада Ўладзімір Зяленскі ў онлайн-выступе перад удзельнікамі саміту G20 заявіў, што Ўкраіна мае «формулу міру» і на фарматы тыпу «менскага» больш ня пойдзе.

«І калі Расея кажа, што нібыта хоча скончыць гэтую вайну, няхай давядзе гэта дзеяньнямі. Мы не дамо Расеі перачакаць, нарасьціць сілы, а потым пачаць новую сэрыю тэрору і глябальную дэстабілізацыю. Ня будзе ніякіх дамоўленасьцяў накшталт „Менску-3“, якія Расея парушыць адразу ж пасьля падпісаньня», — сказаў прэзыдэнт.

Трохбаковая кантактная група для мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Ўкраіны, АБСЭ і Расеі, была створана ўпершыню ў 2014 годзе пасьля пачатку расейскай агрэсіі ў Крыме і на ўсходзе Ўкраіны. Кантактная група прымала рашэньне аб двухбаковым спыненьні агню, аднак гэтыя дамоўленасьці парушаліся. «Менск-1» быў, калі Ілавайск ачапілі ўкраінскія войскі, «Менск-2» — падчас акупацыі Дэбальцава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG