Паводле міністра, папярэднія зьвесткі паказваюць, што за тэрактам стаіць забароненая ў Турэччыне Рабочая партыя Курдыстану, якую Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй.
Выбух адбыўся 13 лістапада. Загінулі прынаміс шэсьць чалавек. 81 чалавек пацярпеў, двое зь іх у цяжкім стане.
У момант выбуху на вуліцы было шмат людзей, апублікаваныя відэа, зьнятыя ў першыя сэкунды пасьля яго.
Віцэ-прэзыдэнт Турэччыны Фуат Актай раней паведамляў, што тэракт магла ўчыніць жанчына.
Адказнасьць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў. У 2015–2016 гадах у найбуйнейшым горадзе Турэччыны некалькі выбухаў учыніла тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».