Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Эстоніі. Ён выказаўся за прыцягненьне Лукашэнкі да адказнасьці


Сьвятлана Ціханоўская і Алар Карыс
Сьвятлана Ціханоўская і Алар Карыс

Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс пацьвердзіў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў.

«Эстонія працягне падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускай апазыцыі. Падкрэсьліў, што ўсе палітвязьні павінны быць неадкладна вызваленыя. Сустрэўся з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай сёньня», — напісаў Карыс у твітэры.

Ён дадаў, што ў выніку дзеяньняў дыктатуры ў Беларусі тысячы людзей заплацілі сваёй свабодай у барацьбе за дэмакратыю, тысячы сем’яў былі разлучаныя, таму Лукашэнка павінен несьці адказнасьць за пакуты і зьнявагі, прычыненыя народу.

«Асабістая адказнасьць ляжыць на ўсіх, хто сёньня яго падтрымлівае», — прыводзіць цытату Карыса ягоная прэс-служба.

Алар Карыс таксама выказаўся за ўзмацненьне ціску на Лукашэнку шляхам узмацненьня палітычнай ізаляцыі і санкцыяў, каб рэжым Лукашэнкі спыніў падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Эстонію пачаўся ўчора. Яна сустрэлася зь міністрам замежных спраў, кіраўніцтвам парлямэнту, а таксама выступіла перад дэпутатамі. Яна ўспомніла Антона Луцкевіча і ягоную сувязь з Эстоніяй, а таксама заявіла, што гэтая краіна выступіла надзейным сябрам дэмакратыі ў Беларусі.

У Таліне Ціханоўскай уручылі копію граматы аб прызнаньні незалежнасьці Эстоніі Радай БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG