У Ленінскім судзе Менску 3 кастрычніка асудзілі Мілану Вальфовіч паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Справу разглядала судзьдзя Марына Клімчук, піша «Вясна».
Мілану абвінавацілі ў тым, што яна ўзяла ўдзел у нядзельным маршы пратэсту пасьля сфальшаваных выбарах з мэтай публічнага выказваньня сваіх грамадзка-палітычных поглядаў і пратэста. Таксама ёй паставілі ў віну непадпарадкаваньне прадстаўнікам улады і перашкоду руху грамадзкага транспарту.
Мілану апазналі па фатаздамках з маршу, якія сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне.
3 кастрычніка судзьдзя Клімчук пакарала Вальфовіч 2 гадамі 6 месяцамі «хатняй хіміі». Жанчыну вызвалілі ў залі суду.