Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаткай стала менская судзьдзя, якая выносіла палітычныя прысуды і трапіла пад санкцыі ЭЗ


На сайце Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў зьявіўся профіль Юліі Густыр, якая 10 кастрычніка атрымала ліцэнзію на працу адвакаткі. Пасаду судзьдзі яна пакінула ў канцы мінулага году «ў сувязі са сканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў».

Паводле «Нашай нівы», Густыр вядомая тым, што з 2016 году выносіла палітычныя прысуды: за гэты час яна разгледзела 104 «палітычныя» адміністрацыйныя справы.

У прыватнасьці, у жніўні 2020 яна дала 10 сутак «дыджэю перамен» Уладзіславу Сакалоўскаму за песьню Цоя, якую той разам з калегам уключыў на дзяржаўным мерапрыемстве.

Агулам «за палітыку» судзьдзя выдала 607 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на амаль 39 тысяч рублёў.

Таксама Густыр асудзіла 11 палітвязьняў — агулам яна прысудзіла ім 14,5 года калёніі і 13 гадоў «хатняй хіміі».

У 2020 годзе Юлія Густыр трапіла пад санкцыі ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG