Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі расказаў, калі стане магчымым мір


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што мір стане магчымым тады, калі для Расеі стане немагчымым яе тэрор.

«Толькі рэальныя перамогі Ўкраіны, толькі рэальная абарона сябе свабодным сьветам ад расейскага тэрору і шантажу — абарона санкцыямі, абарона дапамогай Украіне — толькі поўнае выцясьненьне акупантаў з украінскай зямлі і дэмантаж агрэсіўных магчымасьцяў дзяржавы-тэрарыста — усё гэта шлях да міру. Мір стане магчымым тады, калі для Расеі стане немагчымым яе тэрор», — сказаў ён у сваім відэазвароце.

Прэзыдэнт Украіны гаварыў аб «актыўных дзеяньнях» на розных участках фронту.

«Вельмі складаная сытуацыя захоўваецца ў Данецкай вобласьці і Луганскай вобласьці. Найбольш складаным, як і ў папярэднія дні, застаецца Бахмуцкі кірунак. Мы ўтрымліваем свае пазыцыі. Увогуле, на ўсходзе і поўдні мы робім усё, каб акупанты адчувалі, што ў іх няма пэрспэктывы. Каго б яны ні пашлі супраць нас ваяваць, гэта скончыцца для іх толькі паразай», — сказаў Зяленскі.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы адбілі атакі войскаў РФ каля 11 населеных пунктаў на Краматорскім, Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках.

14 кастрычніка брытанская выведка заявіла, што Расея працягвае наступ у цэнтральнай частцы Данбаса і прасоўваецца «вельмі павольна». Выведка мяркуе, што Масква можа разглядаць захоп Бахмута як перадумову для прасоўваньня ў раён Краматорска і Славянска, які зьяўляецца найбольш значнай часткай кантраляванай Украінай Данецкай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG