Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы зноў нанесьлі ўдар па Кіеўскай вобласьці, абстралялі Запарожжа і Днепрапятроўшчыну


Ілюстрацыйнае фота. Наступствы абстрэлаў Кіева 10 кастрычніка
Ілюстрацыйнае фота. Наступствы абстрэлаў Кіева 10 кастрычніка

У 234-ы вайны Расеі супраць Украіны расейскія войскі працягваюць атакаваць украінскія гарады. Ёсьць ахвяры сярод мірных жыхароў.

У Кіеўскай вобласьці войскі РФ нанесьлі ракетны ўдар па адным з населеных пунктаў. На месцы працуюць ратавальнікі, папярэдне без пацярпелых, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксей Кулеба.

У выніку ракетнага ўдару па Кіеўскай вобласьці сур’ёзна пацярпеў аб’ект крытычнай інфраструктуры, паведаміла «Укрэнерго». У ведамстве заявілі, што спэцыялісты працуюць над аднаўленьнем энэргазабесьпячэньня, аднак папярэдзілі аб магчымых веерных адключэньнях сьвятла, згодна з графікам. Грамадзян заклікалі скараціць спажываньне электраэнэргіі з 17:00 да 23:00.

Ноччу па Запарожжы былі нанесеныя 4 авіяўдары дронамі, раніцай расейцы выпусьцілі па абласным цэнтры яшчэ 10 ракет С300, паведаміў кіраўнік мясцовай вайсковай адміністрацыі Аляксандар Старух.

Пасьля начной атакі бесьпілётнікаў былі разбураныя «аб’екты інфраструктуры», узьніклі пажары, якія ўдалося своечасова лякалізаваць, адзначыў Старух. У выніку ранішняга абстрэлу абласнога цэнтру, паводле яго, «разбураны шэраг абʼектаў энэргетычнай і прамысловай інфраструктуры». Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца.

Таксама ўначы расейцы зноў ударылі па Нікапалі (Днепрапятроўская вобласьць). Начальнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Валянцін Рэзьнічэнка паведаміў, што параненыя два чалавекі: 35-гадовы мужчына і 42-гадовая жанчына, абодва цяпер знаходзяцца ў бальніцы.

Паводле Рэзьнічэнкі, у горад «прыляцела» больш за 50 снарадаў, у выніку абстрэлу пашкоджаныя больш за 10 прыватных і шматпавярховых дамоў, транспартная кампанія, некалькі крамаў, гаражны каапэратыў, аўтамабілі і некалькі офісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG