Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За гістарычны фільм пра Каліноўскага пачалі крымінальную справу супраць рэжысэркі


Кастусь Каліноўскі.
Кастусь Каліноўскі.

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысэркі фільму «Каліноўскі» Вольгі Швед. Сілавікі палічылі, што стваральніца фільму распальвае нацыянальную варажнечу.

Рэжысэрка кажа, што не атрымала позвы, бо мае сталы побыт за мяжой і адпаведны пашпарт сэрыі РР, таму позву няма куды дасылаць. Таксама стала вядома, што галоўны герой фільму гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь у сувязі зь перасьледам з боку сілавікоў.

Вольга Швед, сцэнарыстка і рэжысэрка фільму «Каліноўскі», расказвае, што літаральна пасьля выхаду на «Белсаце» стужкі Сьледчы камітэт распачаў супраць яе крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальваньне нацыянальнай варажнечы»).

«Каліноўскі казаў: «Тады толькі зажывеш шчасьліва, народзе, калі маскаля над табой ня будзе». Тут абраза і Крамля, і ўсходніх суседзяў. Асабліва калі ідзе вайна ва Ўкраіне і рэвалюцыя ў 2020 годзе была здушаная пры ўдзеле Пуціна і па сцэнары паўстаньня 1863 году. Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, таму СК ніяк міма ня мог прайсьці», — пракамэнтавала «Белсату» сваю крымінальную справу Вольга Швед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG