Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Крыме падпалілі машыны каля дома прапагандыста Кісялёва


Дзьмітрый Кісялёў
Дзьмітрый Кісялёў

У анэксаваным Крыме, у Кактэбелі, шукаюць невядомага, які ў ноч на 17 верасьня падпаліў два легкавыя аўтамабілі каля дома расейскага тэлевядучага Дзьмітрыя Кісялёва. Аб гэтым пішуць тэлеграм-каналы«Осторожно, новости» и «ЧП/Крым».

Паведамляецца, што надзвычайнае здарэньне адбылося ў суботу каля дзьвюх гадзін ночы. Супрацоўнікі паліцыі схіляюцца да вэрсіі, што невядомы хацеў падпаліць менавіта машыны Кісялёва. Па папярэдніх дадзеных, аўтамабілі былі спаленыя невядомым у мэдыцынскай масцы і бахілах.

Паводле фатаграфій зь месца здарэньня, згарэлі машына для гольфа і пазадарожнік Land Rover.

Сам Кісялёў пакуль не камэнтаваў паведамленьні аб падпале.

Дзьмітрый Кісялёў узначальвае дзяржаўную мэдыягрупу «Россия сегодня». З 2014 года ён знаходзіцца ў санацыйным сьпісе Эўразьвяза за ролю ў прасоўваньні прапаганды Крамля ў падтрымку анэксіі Крыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG