Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю. Пацярпелых шпіталізавалі


Аварыя аўтобуса ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота
Аварыя аўтобуса ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Аварыя з аўтобусам адбылася ў вёсцы Пятровіна, на дарозе паміж Варшавай і Седльцамі. Па зьвестках пажарнай часткі, адзін чалавек атрымаў больш сур'ёзныя раненьні. Яшчэ чатыры чалавекі атрымалі лёгкія раненьні.

Усіх пацярпелых даставілі ў шпіталь, адзначае польскі тэлеканал TVN. Дарога заблякаваная.

ДТЗ зь беларускім аўтобусам адбылося пасьля 9:30 раніцы на 543-м кілямэтры польскай дарогі № 2.

Па словах Эльжбеты Загурскай з Галоўнага ўпраўленьня паліцыі ў Мінску-Мазавецкім, у Пятровіне аўтобус упаў з дарогі.

«На месцы працуюць паліцыя, пажарная ахова і хуткая дапамога», — паведаміла паліцыянтка.

Катажына Урбаноўская з прэс-службы ваяводзкага штабу Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы ў Варшаве зазначыла, што аўтобус перакуліўся ў кювэт.

«У транспартным сродку падарожнічалі 45 грамадзян Беларусі. Два чалавекі параненыя. Дзейнасьць службаў працягваецца. Дарога перакрыта», — сказала Урбаноўская.

На месцы знаходзяцца 20 пажарных машын, восем машын хуткай дапамогі і верталёт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG