Як нагадвае Delfi.lv, да гэтага часу правілы прадугледжвалі, што Служба дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) Латвіі ў супрацоўніцтве зь Бюро абароны не радзей як тры разы на год пераглядаюць сьпіс краін і інфармуюць міністра ўнутраных спраў аб неабходных папраўках.
СДБ Латвіі рэкамэндуе ўключыць Беларусь, Камэрун і ўсю Расейскую Фэдэрацыю (да гэтага часу дадатковай праверцы падлягалі тыя грамадзяне Расеі, адрасам або месцам нараджэньня якіх былі пазначаныя Чачня, Дагестан, Інгушэтыя і Паўночная Асэтыя).
Са зьменамі ў правілах у будучыні пры выдачы візы або віду на жыхарства грамадзяне названых краін павінны будуць праходзіць дадатковую праверку, каб адпаведныя службы маглі ацаніць, ці ня будзе ўезд іншаземца станавіць пагрозу нацыянальнай бясьпецы або грамадзкаму парадку і бясьпецы.