Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Украіны: ЭЗ павінен забараніць уезд усім грамадзянам РФ, акрамя «сапраўдных апанэнтаў Пуціна»


Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба

Эўразьвязу варта дазволіць выдачу візаў для «сапраўдных апанэнтаў Пуціна», але астатнім неабходна забараніць уезд, паколькі лічыць вайну Расеі супраць Украіны адказнасьцю толькі Пуціна — «гэта самападман».

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода сказаў міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба.

Кіраўнік МЗС Украіны прызнаў няправільнай калектыўную адказнасьць, «калі ўсе вінаватыя аўтаматычна празь дзеяньні аднаго чалавека». Ён лічыць, што трэба захаваць акно магчымасьцяў для расейскіх дысыдэнтаў.

«Але вось гэты наратыў, што „гэта вайна Пуціна“, — гэта проста самападман. Няўжо рускія салдаты, якія забіваюць і гвалтуюць, гэта Пуцін? Не, гэта грамадзяне Расеі. Няўжо іх сваякі, якія падтрымліваюць іх удзел у вайне і натхняюць іх і кажуць „малайчына, давай, мачы хахлоў“, — гэта што, Пуцін робіць? Не, гэта робяць канкрэтныя грамадзяне Расеі. А расейцы, якія падтрымліваюць палітыку Пуціна, і мы гэта бачым публічна, калі ў іх на вуліцах інтэрвію бяруць, расказваюць, што ўсё правільна, так і трэба, — дык гэта таксама Пуцін? Не, гэта ўсё канкрэтныя расейцы, якія падзяляюць палітыку Пуціна», — сказаў Кулеба.

Радыё Свабода паразмаўляла зь міністрам у дзень пачатку нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Празе, дзе, сярод іншага, яны абмяркуюць пытаньні забароны выдачы візаў ЭЗ грамадзянам Расеі, а таксама Беларусі.

Раней у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль сказаў, што ЭЗ трэба быць больш выбарачным у пытаньні забароны візаў для грамадзянаў РФ і што ня ўсе расейцы павінны трапіць пад забарону.

На ягоную думку, трэба разгледзець выключэньні для студэнтаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў Расеі, «зь якой мы хочам трымаць сувязь», а таксама для гуманітарных выпадкаў і выпадкаў, зьвязаных зь сямейнымі абставінамі.

  • Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію газэце The Washington Post заклікаў заходнія краіны забараніць уезд усім грамадзянам Расеі. Латвія, Чэхія і Эстонія прыпынілі выдачу расейцам шэнгенскіх турыстычных візаў, Фінляндыя абвясьціла, што абмяжуе іх колькасьць.
  • Некаторыя іншыя краіны ЭЗ, напрыклад, Партугалія, Вугоршчына, выказаліся супраць такога кроку. Нямеччына таксама дала зразумець, што нязгодная з ідэяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG