Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі затрымалі траіх беларусаў, якіх падазраюць у дапамаганьні нелегальнай міграцыі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Мігранты ў тэрытарыяльных водах Італіі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Мігранты ў тэрытарыяльных водах Італіі

Італьянская паліцыя сумесна зь Фінансавай гвардыяй затрымалі трох грамадзян Беларусі ва ўзросьце 32, 37 і 46 гадоў, якіх падазраюць у дапамозе нелегальнай міграцыі, паведамляе паліцэйскае ўпраўленьне правінцыі Сіракуза.

Паводле зьвестак італьянскіх праваахоўнікаў, беларусы кіравалі ветразевым суднам, якое перавозіла 106 нелегальных мігрантаў, якія, як мяркуецца, плылі ад узьбярэжжа Турэччыны і былі выратаваныя ў міжнародных водах суднам недзяржаўнай арганізацыі.

На этапе выратаваньня на моры трое беларусаў адмовіліся ад пасадкі на карабель НДА і ўцяклі на борце парусьніка, на якім яны плылі. Патрульны катэр Фінансавай гвардыі перахапіў іх раніцай 22 жніўня ў тэрытарыяльных водах Італіі і даставіў у порт Сіракузы.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, на беразе праваахоўнікі правялі неабходныя сьледчыя дзеяньні, у выніку якіх выявілі віну затрыманых беларусаў, пасьля выкананьня юрыдычных фармальнасьцяў іх даставілі ў турму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG