Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: праз санкцыі жыхары ЭЗ вымушаныя мыць туалетную паперу


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Намесьнік старшыні Рады бясьпекі, экс-прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў выступіў у чацьвер з заявай, у якой заклікаў жыхароў краінаў ЭЗ «не маўчаць» і запатрабаваць ад сваіх уладаў, якія Мядзьведзеў назваў «дурнямі», аднавіць паўнавартасныя эканамічныя адносіны з РФ.

«Выгада відавочная — зімой у кампаніі з Расеяй значна цяплей і камфортней, чым у ганарлівай адзіноце з выключанай газавай плітой і халоднай батарэяй», — напісаў Мядзьведзеў у сваім тэлеграм-канале, адзначыўшы, што «платай за дэмакратыю» і «жаданьне пакараць» Расею, якая «ніводнаму з грамадзянаў ЭЗ сваёй апэрацыяй на Ўкраіне нічым не нашкодзіла», ёсьць тое, што эўрапейцы вымушаныя праць туалетную паперу.

Мядзьведзеў таксама спаслаўся на нейкія сацыялягічныя апытаньні, паводле якіх «у ваенных дзеяньнях на баку кіеўскага рэжыму катэгарычна ня хочуць удзельнічаць ад трох чвэрцяў да 90 працэнтаў грамадзянаў ЭЗ». Спасылкі на дасьледаваньні ён ня даў.

Выданьне The Insider падрабязна разабрала тэзісы Мядзведзьева, высьветліўшы, што яны зьўляюцца абсалютна галаслоўнымі. У якасьці доказаў журналісты прывялі вынікі сацапытаньня, праведзенага структурамі Эўрапарлямэнту, згодна зь якім 87% апытаных грамадзянаў з 27 краіаў ЭЗ чакаюць ад уладаў зьніжэньня энэргетычнай залежнасьці ад Расеі, 57% падтрымліваюць адказ ЭЗ на расейскую агрэсію, з эканамічнымі санкцыямі супраць РФ згодныя ў агульнай складанасьці 80% рэспандэнтаў, а з фінансавай падтрымкай Украіны і перадачай ёй зброі — 70%.

Таксама The Insider зьвярнуў увагу на тое, што так званая шматразовая туалетная папера ня мае дачыненьня ні да эканоміі, ні да «пакараньня Расеі» за паўнамаштабную вайну ва Ўкраіне. Тавар зьявіўся на рынку яшчэ ў 2020 годзе, вытворцы пазыцыянавалі яго як экалягічнае рашэньне, якое дазваляе выратаваць ад высечкі мноства дрэваў, і разьлічвалі на экалягічна сьвядомага пакупніка. Пры гэтым папулярным у ЭЗ гэты тавар так і не зрабіўся.

Асобна зазначаецца, што тэзіс Мядзьведзева аб эўрапейцах, вымушаных з-за эканамічнай палітыкі ўладаў ЭЗ сьціраць туалетную паперу, распаўсюдзілі расейскія фэдэральныя СМІ — у прыватнасьці, інфармацыйная праграма «Вести» на тэлеканале «Россия-1» і агенцтва РІА «Новости».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG