Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На старонцы Дзьмітрыя Мядзьведзева зьявіўся ксэнафобскі пост. Пазьней заявілі, што гэта ўзлом


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Экс-прэзыдэнт Расеі, намесьнік старшыні Савету бясьпекі РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў абвінаваціў улады Казахстану ў генацыдзе расейцаў і заявіў аб аднаўленьні СССР, перадае агенцтва kaztag.kz.

«Ні ў кога не павінна застацца сумневаў, што фатальная памылка, якая адбылася ў пачатку дзевяностых, будзе выпраўленая, ніякіх парадаў сувэрэнітэтаў ніколі ня будзе і ўсе народы, якія засялялі калісьці вялікі і магутны Савецкі Саюз, зноў будуць жыць разам у дружбе і ўзаемаразуменьні», — напісаў Мядзьведзеў на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

І для гэтага, паводле яго, расейскія ўлады не пашкадуюць «ні сіл, ні сродкаў».

«Усе землі, адабраныя ў нас, былі палітыя крывёю нашых продкаў, заваяваныя ў шматлікіх бітвах цягам стагодзьдзяў. І нікому іх саступаць не збіраемся», — дадаў экс-прэзыдэнт РФ.

Напрыклад, сьцьвярджае ён, «да далучэньня Грузіі яе ўвогуле не існавала», «Грузія была створаная ў цяперашніх межах толькі ў рамках Расейскай імпэрыі».

«Яшчэ адзін прыклад гісторыі, пачатак XVII стагодзьдзя: расейцы заснавалі першыя селішчы на дзікіх землях Паўночнага Казахстану. ...Улады Казахстану пачалі рэалізоўваць ініцыятывы па перасяленьні ўнутры рэспублікі розных этнічных груп, якія можна кваліфікаваць, як генацыд расейцаў. І мы ня маем намеру закрываць на гэта вочы. Пакуль туды ня прыйдуць расейцы, парадку ня будзе», — піша Мядзьведзеў.

Пост пазьней быў выдалены, аднак многія вядомыя расейскія журналісты і карыстальнікі пасьпелі захаваць скрыншоты. Зьяўленьне ксэнафобскіх допісаў на старонцы Мядзьведзева ягоны дарадца растлумачыў узломам: «Апошні пост у ВК, апублікаваны Мядзьведзевым, быў пра ВМФ – а з тым, хто ўчора ўзламаў яго старонку і публікаваў іншы пост, разьбяруцца адміністрацыя сацсетак і тыя, каму належыць», — адказалі ў офісе Мядзьведзева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG