Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьпірантку ў Саудаўскай Арабіі асудзілі на 34 гады за рэтвіты


Сальма аль-Шэбаб
Сальма аль-Шэбаб

Суд у Саудаўскай Арабіі даў 34 гады турмы Сальме аль-Шэбаб, якая рабіла рэпосты паведамленьняў праваабаронцаў у Твітэры.

Як паведамляе The Washington Post, Аль-Шэбаб 34 гады, у яе двое дзяцей. Грамадзянка Саудаўскай Аравіі пастаянна пражывае ў Вялікай Брытаніі і вучыцца ў асьпірантуры ва Ўнівэрсытэце Лідсу. На радзіму яна прыехала ў сьнежні 2020 году падчас вакацый, каб забраць сваю сям’ю ў Вялікую Брытанію, але ўжо ў студзені 2021 году яе арыштавалі.

Спачатку суд асудзіў аль-Шэбаб на шэсьць гадоў турмы праз абвінавачаньне ў выкарыстаньні сайту з мэтай дэстабілізацыі грамадзкай бясьпекі. Злачынствам палічылі пасты ў Twitter, у якіх асуджаная пісала аб неабходнасьці выпусьціць зьняволеных, якія змагаліся за правы жанчын, і рабіла рэтвіты на падобную тэму.

15 жніўня 2022 году тэрмін быў павялічаны да 34 гадоў: перад апэляцыяй пракуратура дадала новыя абвінавачаньні — у аказаньні дапамогі асобам, якія мелі намер арганізаваць беспарадкі. Акрамя таго, аль-Шэбаб забаранілі яшчэ на 34 гады пакідаць Саудаўскую Арабію.

Паводле праваабаронцаў, тэрмін для апіранткі стаў максымальным з усіх калі-небудзь прызначаных актывістам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG