Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 фондаў і ініцыятыў запусьцілі збор сродкаў для падрыхтоўкі да школы дзяцей палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота. Тавары для школьнікаў
Ілюстрацыйнае фота. Тавары для школьнікаў

Пяць беларускіх фондаў і ініцыятываў аб'ядналі намаганьні, каб дапамагчы сабраць у школу дзяцей палітвязьняў, паведамляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай.

Гэта фонды «Краіна для Жыцьця» і BYSOL, ініцыятыва дапамогі палітычным зьняволеным у Беларусі «Dissidentby», абʼяднаньне «RAZAM eV» і дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB».

Яны запусьцілі збор на падтрымку семʼяў палітвязьняў, у якіх ёсьць школьнікі. На кожнае дзіця выдзяляецца па 75 эўра.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня.

«Зьбіраць дзяцей у школу — дорага і складана, а семʼям палітвязьняў яшчэ складаней. Але беларус беларусу беларус — таму пяць ініцыятываў абʼядналі свае намаганьні», — гаворыцца ў паведамленьні.

Падтрымаць збор можна па спасылках: BYSOL, «Краіна для Жыцьця», Dissidentby.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG