Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Meta: «тролі» імітавалі масавую падтрымку вайны ва Ўкраіне


Кампанія Meta, якая валодае сацыяльнымі сеткамі Facebook і Instagram, адключыла больш за тысячу «троляў» — фальшывых акаўнтаў, якія пакідалі шматлікія камэнтары ў падтрымку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы кампаніі.

Meta пачала расьсьледаваць падазроную актыўнасьць пасьля публікацыі «Фантанкі», якая выкрыла «фабрыку троляў», праца якой публічна каардынавалася праз тэлеграм-канал «Кібер фронт Z». Падчас расьсьледаваньняў Meta выявіла спробы «заспаміць» пасты ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, TikTok, Twitter, YouTube, LinkedIn, «ВКонтакте» і «Одноклассники». Мішэнямі станавіліся палітыкі, журналісты, акторы і камэрцыйныя брэнды з усяго сьвету — усе, хто публічна асуджаў расейскае ўварваньне і падтрымліваў Украіну.

Апэрацыя мела відавочны і ўтоены складнік, гаворыцца ў справаздачы Meta. У тэлеграм-канале «Кібер фронт Z», які мае цяпер больш за 110 тысяч падпісчыкаў, рэгулярна публікаваліся заклікі пераходзіць па спасылках на пэўныя акаўнты і пакідаць пад імі прарасейскія камэнтары. Тым жа займаліся і фальшывыя акаўнты, якімі таемна кіруе «фабрыка троляў», — «імаверна, каб стварыць уражаньне, што яе краўдсорсінг быў эфэктыўны».

Вывучыўшы актыўнасьць падазроных камэнтатараў, у Meta дайшлі да высновы, што яны працавалі сем дзён на тыдзень «зь невялікім перапынкам на абед». Акрамя таго, Meta выявіла «асобныя выпадкі», калі адзін і той жа акаўнт публікаваў і прарасейскія, і праўкраінскія камэнтары з інтэрвалам у некалькі хвілін. У кампаніі выказалі здагадку, што гэта можа быць спробай падарваць дзейнасьць «фабрыкі троляў» знутры.

Па выніках расьсьледаваньня Meta выдаліла 45 акаўнтаў «троляў» у сацыяльнай сетцы Facebook і 1037 — у Instagram, і працягвае блякаваць іх спробы вярнуцца.

Людзі, якія стаяць за цяперашняй апэрацыяй, у мінулым былі зьвязаныя з «фабрыкай троляў» — «Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў», таксама гаворыцца ў справаздачы Meta. У ЗША «Агенцтва» зьвязваюць зь бізнесоўцам Яўгенам Прыгожыным і абвінавачваюць ва ўмяшаньні ў амэрыканскія выбары з 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG