Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карабаху новыя баі, ёсьць загінулыя. Абвясьцілі частковую мабілізацыю


Міністэрства абароны Нагорнага Карабаху паведамляе пра гібель двух вайскоўцаў-кантрактнікаў і раненьні 14 салдат. МЗС Азэрбайджану — пра сьмерць азэрбайджанскага вайскоўца.

Паводле паведамленьня Мінабароны Нагорнага Карабаху, 3 жніўня, пачынаючы з 09:00, азэрбайджанскія падразьдзяленьні парушылі рэжым спыненьня агню і абстрэльвалі баявыя пазыцыі Арміі абароны Нагорнага Карабаху і месца пастаяннай дыслякацыі адной з вайсковых частак, акрамя рознакалібернай стралковай зброі, ужываючы таксама мінамёты.

У выніку гэтага сьмяротнае раненьне атрымалі вайскоўцы кантрактнай службы Арміі абароны Гурген Габрыельян і Артур Хачатр'ян, гаворыцца ў паведамленьні. Яшчэ 14 вайскоўцаў атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці

Тым часам, Міністэрства замежных спраў Азэрбайджану ўсклала віну за абвастрэньне сытуацыі на Ерэван і абвінаваціла Армэнію ў парушэньні дамоўленасьцей па Карабаху. Паводле міністэрства, ад армянскага абстрэлу загінуў азэрбайджанскі вайсковец Анар Рустам Казімаў.

«Крывавы інцыдэнт, які адбыўся 3 жніўня, яшчэ раз дэманструе, што Армэнія груба парушае трохбаковае пагадненьне, а таксама падрывае намаганьні па нармалізацыі адносінаў паміж дзвюма дзяржавамі. Гэта таксама сьведчыць аб непавазе Армэніі да намаганьняў міжнародных пасрэднікаў», — гаворыцца ў паведамленьні азэрбайджанскага МЗС.

Учора ўвечары Міністэрства абароны Расеі заявіла, што за апошнія дні зафіксавана тры парушэньні рэжыму спыненьня агню азэрбайджанскімі падраздзяленьнямі ў зоне адказнасьці расейскіх міратворцаў.

Згодна з указам карабахскага лідэра Араіка Аруцюньяна, з сёньняшняга дня ў Нагорным Карабаху аб’яўлена частковая мабілізацыя.

У Нагорным Карабаху, дзе ў 2020 годзе адбылася вайна паміж Армэніяй і самаабвешчанай рэспублікай Нагорны Карабах (з аднаго боку) і Азэрбайджанам (з другога), цяпер знаходзіцца каля 2000 расейскіх вайскоўцаў, якія выконваюць «міратворчую місію», і каля 500 адзінак вайсковай тэхнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG