Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нагорнага Карабаху зьвярнуліся да Пуціна з просьбай павялічыць колькасьць міратворцаў


Вардзеніскі раён Армэніі, 30 верасня 2020 года
Вардзеніскі раён Армэніі, 30 верасня 2020 года

З такой прапановай Рада Бясьпекі Нагорнага Карабаха выступіла на фоне абвастрэньня сытуацыі ў рэгіёне. Армэнія і Азэрбайджан абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыях.

Рада бясьпекі Нагорнага Карабаху накіравала афіцыйны ліст прэзыдэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з просьбай павялічыць колькасьць міратворцаў і ваеннай тэхнікі ў рэгіёне, піша РБК.

«Просім вас перагледзець цяперашнюю колькасьць расійскіх міратворцаў і колькасьць сродкаў, што іх абслугоўваюць, і, адпаведна, павялічыць колькасьць вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі», — гаворыцца ў лісьце.

Ва ўпраўленьні дадалі, што ўлады Нагорнага Карабаху сфармавалі канструктыўныя працоўныя адносіны з міратворцамі і гатовыя забясьпечыць асабісты склад кантынгенту неабходнымі ўмовамі для пражываньня.

Напярэдадні, 25 сакавіка, Пуцін абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашынянам сытуацыю ў Нагорным Карабаху, якая склалася ў зоне адказнасьці расійскіх міратворцаў у выніку прасоўваньня УС Азербайджане. Той назваў сытуацыю напружанай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG