У калёніі ў Аленаўцы 29 ліпеня загінулі прынамсі 53 украінскія вайскоўцы, якія ўтрымліваліся ў палоне.
Расея і прарасейскія сэпаратысты ў Данецку заяўляюць, што ўдар па калёніі быў нанесены ўкраінскім войскам. Масква называе тое, што здарылася, ваенным злачынствам, учыненым Украінай. Кіеў гэта адмаўляе і заяўляе, што атаку ўчыніла Расея.
У сумеснай заяве, апублікаванай у Тэлеграм-канале СБУ, выбух у калёніі назвалі «тэрарыстычным актам» і «масавым забойствам», учыненым Расеяй. Заяўляецца, што ўкраінскае войска наносіць удары толькі па вайсковых аб’ектах. Аўтары звароту запатрабавалі ад ААН і міжнароднага Чырвонага крыжу адрэагаваць на тое, што здарылася, і адправіць у калёнію інспэкцыйную місію.