Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволены экс-супрацоўнік мэтро павінен быў выйсьці на волю, але атрымаў новы прысуд


Арцём Анішчук
Арцём Анішчук

Палітвязьня Арцёма Анішчука меліся вызваліць 29 чэрвеня пасьля адбыцьця ім 2 гадоў калёніі за «хуліганства». Аднак напярэдадні выхаду на волю Арцёма затрымалі паводле новай крымінальнай справы. 25 ліпеня яму прысудзілі яшчэ год зьняволеньня.

Арцёма Анішчука, асуджанага за нібыта пашкоджаньне машыны аднаго з супрацоўнікаў Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, 28 чэрвеня ў 18:00 перазатрымалі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і ўзялі пад варту зноў за паведамленьні ў прыватным чаце, у якім адбывалася правакацыя сілавікоў на актыўныя дзеяньні.

Арцём Анішчук
Арцём Анішчук

Пры гэтым ініцыятыва дапамогі палітвязьням Dissident.by адзначае, што на момант «учыненьня злачынства» дзейнічала старая рэдакцыя арт. 369 КК, паводле якой максымальнае пакараньне было зьвязана з абмежаваньнем, а не пазбаўленьнем волі.

Вядома, што Арцём Анішчук ужо напісаў і даслаў скаргі на незаконнае ўтрыманьне пад вартай.

Справа паводле арт. 369 КК РБ 24 чэрвеня была перададзена пракурору Магілёва для далейшай перадачы ў суд.

Летась на Анішчука, былога супрацоўніка Менскага мэтрапалітэну, завялі крымінальную справу за злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі магілёўскай калёніі № 15. Тады палітвязень заяўляў пра фізычны і псыхалягічны ціск, на знак пратэсту супраць гэтага праглынуў мэталічныя прадметы.

У выніку пракуратура вынесла пастанову аб спыненьні крымінальнай справы, але яе не закрылі. У гэтай жа калёніі Анішчука пазбаўлялі спатканьняў і прэсы.

Сёлета ў траўні Арцём другі раз перахварэў на COVID-19 і тыдзень правёў у санітарнай частцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG