Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Дзярждэп ЗША ўхваліў продаж зброі на 2 млрд даляраў чатыром краінам


Сьцяг ЗША на фоне будынку Капітолія. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг ЗША на фоне будынку Капітолія. Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў патэнцыйны продаж узбраеньня на суму звыш 2 мільярдаў даляраў, які ўключае ракеты Patriot для Нідэрляндаў, крылатыя ракеты для Аўстраліі і абсталяваньне для акіянаграфічнага назіраньня для Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Пэнтагон.

Продаж адбываецца на фоне таго, што ўрады ўсяго сьвету назіраюць за ўварваньнем Расеі ва Ўкраіну і гатовы ўсё больш інвэставаць у сыстэмы ўзбраеньняў, адзначае інфармацыйнае агенцтва.

Так, Нідэрлянды закупяць 96 ракет для ЗРК Patriot і спадарожнае абсталяваньне. Сума кантракту складае 1,2 млрд долараў.

Аўстралія закупіць 80 ракет «паветра — зямля», а таксама крылатыя ракеты з павялічанай далёкасьцю. Яны прызначаны для самалётаў F-18 і F-35.

Для ААЭ прызначаецца абсталяваньне для акіянаграфічных назіраньняў, якое ўключае ў сябе шматпазыцыйныя датчыкі і сродкі аддаленага збору даных, на агульную суму 206 млн долараў.

Кувэйту прададуць розныя боепрыпасы вытворчасьці Raytheon і Lockheed на суму да 397 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG