Пазачарговыя парлямэнцкія выбары пройдуць праз 70 дзён.
Раней 21 ліпеня былы прэзыдэнт Эўрапейскага цэнтральнага банку Марыё Драгі пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Італіі. Першую ягоную заяву адхілілі тыдзень таму, але з другой спробы зацьвердзілі. Ад Драгі адвярнуліся былыя хаўрусьнікі, многія зь якіх крытыкавалі ўрад за пастаўкі зброі ва Ўкраіну.