Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб зьменах у Кодэкс аб зямлі. Што мяняецца


Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які выкладае ў новай рэдакцыі Кодэкс аб зямлі.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Што мяняе новая рэдакцыя Кодэксу? Вось некаторыя зьмены:

  • Прадугледжваецца магчымасьць для грамадзяніна атрымаць зямельны ўчастак да 1 га для будаўніцтва жылога дома ў сельскіх населеных пунктах.
  • Замацоўваецца права на набыцьцё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасьня 2022 году, у прыватную ўласнасьць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеньнем платы на льготных умовах.
  • З 8 да 5 гадоў скарачаецца тэрмін, на працягу якога грамадзяне, якія атрымалі зямельныя ўчасткі, бо стаялі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, абмежаваныя ў праве распараджэньня такімі ўчасткамі.
  • Аблвыканкамы атрымалі права вызначаць населеныя пункты, дзе зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца без правядзеньня аўкцыёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG