Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў ШАС


Аляксандар Лукашэнка падчас паседжаньня Рады кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ў Кіргістане. 2019
Аляксандар Лукашэнка падчас паседжаньня Рады кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ў Кіргістане. 2019

Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Чжан Мін.

«Заяўку на ўступленьне ў ШАС у якасьці дзяржавы-сябра падала Рэспубліка Беларусь», — паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале ШАС.

Паводле Чжан Міна, таксама завяршаецца працэс наданьня Ірану статусу сябра ШАС.

Што такое ШАС?

ШАС — міжурадавая міжнародная арганізацыя, заснаваная 15 чэрвеня 2001 году ў Шанхаі. Асноўнымі мэтамі дэкляраваны ўмацаваньне ўзаемнага даверу і добрасуседзтва паміж краінамі-ўдзельніцамі і садзейнічаньне іх эфэктыўнаму супрацоўніцтву ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах. Чальцамі ШАС зьяўляюцца Індыя, Казахстан, КНР, Кіргізстан, Пакістан, Расея, Таджыкістан, Узбэкістан.

Беларусь разам з Афганістанам, Іранам і Манголіяй маюць статус дзяржаў-назіральніц. Яшчэ шэсьць краін — Азэрбайджан, Армэнія, Камбоджа, Нэпал, Турэччына і Шры-Лянка — застаюцца партнэрамі па дыялёгу ШАС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG