Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца году Літва адгародзіцца плотам ад Беларусі па ўсёй мяжы


Будаўніцтва агароджы на беларуска-літоўскай мяжы ў 2021 годзе, архіўнае фота
Будаўніцтва агароджы на беларуска-літоўскай мяжы ў 2021 годзе, архіўнае фота

Літва сёлета плянуе завяршыць будаўніцтва фізычнага бар'ера разам з сыстэмай назіраньня па ўсёй мяжы зь Беларусьсю.

Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

Абрамавічус адзначыў, што дзякуючы рашучым крокам Літвы летась у адказ на штучна выкліканы міграцыйны крызіс удалося спыніць наплыў мігрантаў і перанакіраваць іх назад у Беларусь. Аднак ён прызнаў, што сытуацыя пагаршаецца відавочнай супярэчнасьцю паміж правам краін-сябраў Эўрапейскага Зьвязу абараняць свае межы і пэўнымі законамі ЭЗ адносна наяўнасьці ў мігрантаў права зьвяртацца з просьбай аб прытулку дзе заўгодна.

«Мы як дзяржава-удзельніца прапануем Камісіі, Радзе ЭЗ унесьці зьмены ў заканадаўства, у прыватнасьці адносна Шэнгенскага кодэксу аб межах, каб улічыць фізычны барʼер як сродак забесьпячэньня абароны мяжы і разгледзець некаторыя спэцыяльныя меры, каб прадухіліць інструмэнталізацыю мігрантаў», — сказаў Абрамавічус.

Паводле яго, Літва спыніла наплыў мігрантаў і кантралюе абстаноўку, але геапалітычная сытуацыя ў рэгіёне пасьля леташняга міграцыйнага крызісу пагоршылася, бо «гібрыдная агрэсія ператварылася ў вайну ва Ўкраіне, у якой Беларусь зьяўляецца саюзьнікам прэзыдэнта Расеі Пуціна».

  • Пасьля міграцыйнага крызісу, штучна створанага Аляксандрам Лукашэнкам у 2021 годзе на мяжы, Літва і Польшча пачалі будаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю. Польшча нядаўна скончыла будаўніцтва 186-кілямэтровай сьцяны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG