Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка другі раз за месяц прамаўляў па-беларуску


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Выступаючы на адкрыцьці сьвята «Купальле. Александрыя зьбірае сяброў» Аляксандар Лукашэнка выступіў па-беларуску. Беларуская частка прамовы перавысіла тры хвіліны.

Прамову падчас адкрыцьця купальскага сьвята на сваёй малой радзіме Лукашэнка пачаў ад вітаньня гасьцей і згадкі пра народныя традыцыі, але хутка перайшоў да палітыкі:

«Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус — той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас — адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасьля нас. Нездарма казалі нашы продкі: «Свая хатка — родная матка, а чужая — мачаха», — сказаў Лукашэнка.

Гэта ўжо другая прамова Лукашэнкі па-беларуску за месяц. Папярэдні раз ён выступіў зь беларускамоўнай прамовай 2 ліпеня, на прыёме з нагодны афіцыйнага Дня Незалежнасьці. Тады Лукашэнка выступаў па-беларуску звыш 6 хвілін.

Лукашэнка рэдка выступае публічна на беларускай мове. Гэта адбываецца раз на пяць гадоў падчас прыняцьця прысягі прэзыдэнта. Некалькі разоў ён устаўляў беларускамоўныя фрагмэнты ў прамовы падчас іншых урачыстасьцяў, у прыватнасьці з нагоды Дня беларускай навукі. Беларускімі словамі ён звычайна зьедліва характарызуе палітычных апанэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG