Пра гэта паведамляе Reuters.
Некалькі відавочцаў распавялі газэце The Chicago Sun-Times, што сотні ўдзельнікаў параду, некаторыя зь якіх былі ў крыві, беглі, пакідаючы крэслы, дзіцячыя каляскі і коўдры. Парад быў спынены праз 10 хвілін, калі раздаліся стрэлы.
Паводле зьвестак гарадзкіх уладаў, праваахоўныя органы шукаюць падазраванага, пэрымэтар вакол цэнтру горада ачэплены, знойдзена агнястрэльная зброя.