Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску памёр граф Прушынскі — актыўны ўдзельнік Маршаў пэнсіянэраў у 2020 годзе


Граф Аляксандар Прушынскі
Граф Аляксандар Прушынскі

Графу Прушынскаму было 88 год. Ён некалькі разоў спрабаваў ісьці ў прэзыдэнты Беларусі.

Пра сьмерць Аляксандра Прушынскага ягоныя сваякі паведамілі «Хартыі-97».

Аляксандар Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў Горадзенскай вобласьці, затым зь сям’ёй эміграваў у Польшчу, пазьней жыў у ЗША, Францыі і Канадзе. Займаўся бізнэсам і выдавецкай дзейнасьцю. У Беларусь ён вярнуўся на пачатку 1990-х.

Прушынскі крытыкаваў рэжым Лукашэнкі. Некалькі разоў спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты краіны, але ЦВК не рэгістраваў ягоную ініцыятыўную групу. Некалькі гадоў таму Аляксандар Прушынскі атрымаў беларускі пашпарт.

Граф Прушынскі браў удзел ва ўсіх Маршах пэнсіянэраў у 2020 годзе, нават узначальваў калёну пратэстоўцаў. Аўтар кнігі «Эўрарамонт для Беларусі». Графа неаднаразова затрымлівалі ў розныя гады на палітычных маніфэстацыях супраць улады Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG