Баўгарыя высылае 70 дыпляматаў і тэхнічны пэрсанал амбасады Расеі. Пра гэта агенцтву ТАСС паведамілі ў расейскай дыпляматычнай місіі.
Па словах баўгарскага прэм’ера Кірыла Петкава, супрацоўнікі амбасады былі абвінавачаныя ў шпіянажы. «Нашы службы вызначылі іх як людзей, якія ў многім зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі і дзейнічалі насуперак інтарэсам нашай краіны», — сказаў Петкаў у эфіры Баўгарскай нацыянальнай тэлевізіі.