Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік ГУБАЗіК пракамэнтаваў інфармацыю пра сваю датычнасьць да страляніны ў менскім ЖК «Каскад»


Андрэй Паршын
Андрэй Паршын

Учора жыхары жыльлёвага комплексу «Каскад» у Менску паведамілі, што 21 чэрвеня былі сьведкамі бойкі са стралянінай у сваім двары. У выніку пацярпеў падлетак. Па словах відавочцаў, страляў у хлопца экс-кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын.

Журналісты выданьня Zerkalo.io зьвязаліся з Паршыным і папрасілі пракамэнтаваць інфармацыю пра яго магчымую датычнасьць да здарэньня.

«Я з бандыцкімі, фашысцкімі і злачыннымі тэлеграм-каналамі ня маю зносінаў», — заявіў выданьню Паршын і кінуў слухаўку.

Магчымасьць Андрэя Паршына адказваць на званкі сьведчыць пра тое, што ў дадзены момант ён не затрыманы. Ці завялі на яго крымінальную справу, невядома. МУС да гэтага часу афіцыйна не пракамэнтаваў гэты інцыдэнт, нягледзячы на тое, што прайшло ўжо больш за два дні.

Журналісты Zerkalo.io у якасьці фізычнай асобы патэлефанавалі ў МУС з пытаньнем, ці праходзіць праверка ў дачыненьні да іх супрацоўніка, ці заведзеная крымінальная справа і ці адхілены ён ад службы.

«Чытайце, калі ласка, нашу ведамасную прэсу і сайт. Калі ў дачыненьні да вас будзе зьдзейсьнена супрацьпраўнае дзеяньне, мы разьбяромся ва ўстаноўленым законам тэрміне і парадку», — сказалі ў Дэпартамэнце зваротаў грамадзян.

На цяперашнім месцы працы Андрэя Паршына, у ДАОР МУС, выданьню паведамілі, што ён у адпачынку. Зь якога дня і ці быў ён на службе 21 чэрвеня — інфармацыі няма.

Па зьвестках выданьня «Наша Ніва», пацярпелы 16-гадовы хлопец цяпер у вайсковым шпіталі, ён перанёс дзьве апэрацыі. На падлетка завялі крымінальную справу па арт. 339 КК (Хуліганства).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG