Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Разанскай вобласьці РФ разьбіўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76, ёсьць загінулыя


Ілюстрацыйнае фота. Самалёт Іл-76
Ілюстрацыйнае фота. Самалёт Іл-76

Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 пацярпеў крушэньне ў Разанскай вобласьці, паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на МНС рэгіёну.

Паводле інфармацыі агенцтва, прычынай падзеньня самалёта стала раптоўнае ўзгараньня рухавіка. Ён упаў у поле ў непасрэднай блізкасьці ад прыватных жылых дамоў, у раёне Міхайлаўскай шашы. Паводле ратавальнікаў, разбурэньняў у выніку падзеньня самалёта няма.

Паводле апошніх зьвестак, загінулі чатыры чалавекі, яшчэ пяць пацярпелі, іх шпіталізавалі. Агулам на борце самалёта, паводле розных зьвестак, знаходзіліся 9-10 чалавек, пішуць расейскія СМІ.

Цікава, што з сайту ратавальнікаў інфармацыі аб крушэньні самалёта пазьней выдалілі — цяпер пры пераходзе па спасылцы зьяўляецца паведамленьне, што «старонка адсутнічае».

У Мінабароны РФ, камэнтуючы здарэньне заявілі, што самалёт выконваў навучальна-трэніровачны палёт, грузу на яго борце не было.

За апошнія дні гэта трэці падобны інцыдэнт у Расеі: 21 чэрвеня стала вядома аб зьнікненьні ў Якуціі Ан-2, на борце знаходзіліся тры чалавекі і тона грузу. На наступны дзень з радараў зьнік самалёт Ан-30, які ляцеў з Якуцку ў Аленяк. Пазьней яго знайшлі, борт зьдзейсьніў жорсткую пасадку. Усе, хто знаходзіўся ў самалёце, выжылі, траім спатрэбілася дапамога мэдыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG