З 1 ліпеня 2022 году Ўкраіна ўвядзе візавы рэжым для грамадзян Расеі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
У рамках «процідзеяньня беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бясьпекі, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны» ён прапанаваў Кабінэту міністраў разгледзець пытаньне аб пераглядзе рэжыму ўезду грамадзян Расеі ва Ўкраіну.
Сёньня Кабінэт міністраў павінен прыняць пастанову «Аб спыненьні дзеяньня пагадненьня паміж урадам Украіны і ўрадам РФ пра бязьвізавы рэжым для грамадзян Украіны і Расейскай Фэдэрацыі і прымяненьні некаторых міжнародных пагадненьняў Украіны з Расейскай Фэдэрацыяй».
Згодна з запланаванай пастановай, візавы рэжым пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 году.