Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў таму ў «справе Тухачэўскага» расстралялі слынных савецкіх военачальнікаў


Першыя пяць маршалаў Савецкага Саюзу. Зьлева направа — сядзяць: Тухачэўскі (расстраляны), Варашылаў, Ягораў (расстраляны); стаяць: Будзённы і Блюхер (арыштаваны, памёр у Лефортаўскай турме ад катаваньняў). Каляж
Першыя пяць маршалаў Савецкага Саюзу. Зьлева направа — сядзяць: Тухачэўскі (расстраляны), Варашылаў, Ягораў (расстраляны); стаяць: Будзённы і Блюхер (арыштаваны, памёр у Лефортаўскай турме ад катаваньняў). Каляж

Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 чэрвеня 1923 году выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і расказвае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.

Таксама ў гэты дзень

1863 — падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад жонду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».

У гэты дзень нарадзіліся

1864Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.

1899Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.

1910Жак Іў Кусто, вынаходнік аквалянга, францускі акіянограф.

1954Людміла Русава, мастачка.

У памяці

1937 — у «справе Тухачэўскага» былі расстраляныя савецкія военачальнікі Тухачэўскі, Якір, Убарэвіч, Корк і іншыя.

1993 — памёр Віталь Цвірка, беларускі жывапісец.

1997 — памёр Юры Карачун, мастак і мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х

2011 — ад анкалягічнай хваробы памёр Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).

Віталь Сіліцкі
Віталь Сіліцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG