Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў для сацыёляга Тацяны Вадаласкай 2,5 года «хіміі»


Тацяна Вадалаская
Тацяна Вадалаская

Каардынатарку «Лятучага ўнівэрсытэту», старшага аналітыка Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Тацяну Вадаласкую з 23 сакавіка ўтрымліваюць у менскім СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Тацяну Вадаласкую абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Разгляд ейнай справы пачаўся ў судзе Заводзкага раёну Менску 7 чэрвеня. Працэс вядзе судзьдзя Алег Каляда.

Падчас судовага пасяджэньня Тацяну трымаюць у кайданках, паведамляе «Вясна». Паводле зьвестак праваабаронцаў, у залю дазволілі прайсьці ўсім ахвотным.

Абвінавачаньне запрасіла для палітзьняволенай абмежаваньне волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімію») тэрмінам на два з паловай гады.

На гэты момант Вадаласкую ўтрымліваюць ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Адвакат Тацяны знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні.

Упершыню Вадаласкую затрымалі пасьля ператрусу 4 жніўня 2021 году. Тады яна атрымала 10-дзённы арышт. Адпусьцілі Тацяну 14 жніўня ў статусе падазраванай паводле ч. 1 арт. 342 КК.

Пазьней яе некалькі разоў выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт. У сакавіку Тацяна зьвярнулася ў СК па дазвол паехаць у Літву на лячэньне, 23 сакавіка накіравалася ў СК па адказ, але ёй прад’явілі пастанову аб узяцьці пад варту.

48-гадовая Тацяна Вадалаская — праграмны каардынатар ініцыятывы «Лятучы ўнівэрсытэт», якую пашыраў філёзаф і мэтадоляг, палітвязень Уладзімер Мацкевіч.

Таксама яна сябра міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «ЭўраБеларусь» (рэгістрацыя ў Літве).

Летась у жніўні ў актывістаў гэтага аб’яднаньня прайшлі ператрусы.

Таксама Вадалаская супрацоўнічала з Агенцтвам гуманітарных тэхналёгій і Цэнтрам эўрапейскай трансфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG