Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запатрабаваў ад Беларусі вызваленьня хрысьціянскага прапаведніка – супрацоўніка дэлегацыі ЭЗ


Мікалай Хіло, архіўнае фота
Мікалай Хіло, архіўнае фота

Арыштаваны ў красавіку 2024 году прапаведнік эвангелісцкай царквы «Дабравестка» Мікалай Хіло зьяўляецца мясцовым супрацоўнікам дэлегацыі ЭЗ у Беларусі. Суд над ім прызначаны на 23 сьнежня.

Эўрапейская служба вонкавых сувязяў (EEAS) запатрабавала вызваленьня Мікалая Хіло, піша Politico.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць яго, — заявіла Аніта Гіпэр, прадстаўніца ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі. — Мы падымалі гэтае пытаньне падчас усіх кантактаў зь Беларусьсю».

Гэта першая інфармацыя аб тым, што Хіло зьяўляецца супрацоўнікам дыпляматычнай місіі ЭЗ.

Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Пятрас Аўштравічус з цэнтрысцкай групы Renew заявіў, што ЭЗ павінен быць гатовым да рашучых дзеяньняў. Ён дапускае, што ў выпадку прысуду Хіло Эўразьвяз можа выслаць беларускіх дыпляматаў. На думку палітыка, рэжым Лукашэнкі правярае рэакцыю Брусэлю на суд, які ёсьць чыстай правакацыяй.

Мікалая Хіло затрымалі 24 красавіка 2024 году і спачатку трымалі ў ІЧУ на Акрэсьціна. Цяпер ён у СІЗА №1. Прапаведніка эвангелісцкай царквы «Дабравестка» абвінавачваюць паводле двух артыкулах — 130 г. 1 («Распальваньне варожасьці») і 361 г. 3 («Заклікі да санкцый»).

Хіло пагражае турэмны тэрмін ад 4 да 12 гадоў.

Справу пачнуць разглядаць 23 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Ананіч.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG