Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Марціновіча рыхтуюць да этапу ў бабруйскую калёнію


Ягор Марціновіч
Ягор Марціновіч

Па стане на 6 чэрвеня ў Беларусі налічваецца 1 221 палітычны зьняволены.

Галоўнага рэдактара «НН» перавялі ў Гомель

Галоўны рэдактар газэты «Наша ніва» Ягор Марціновіч цяпер знаходзіцца ў Гомлі, куды яго перавялі з Магілёва. Неўзабаве яго перавядуць у бабруйскую калёнію, напісаў у фэйсбуку ягоны брат Дзяніс.

Новым адрасам Марціновіча будзе: 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1а, ПК № 2.

Таксама брат Ягора адзначыў, што лісты варта дасылаць не раней за 10 чэрвеня і абавязкова падпісваць канвэрт словам «Карантын».

Ягор Марціновіч разам з калегам з «Нашай нівы» Андрэем Скурко асуджаны на 2,5 года турмы паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Праваабаронцы, прааналізаваўшы абставіны справы, назвалі яе палітычна матываванай, а Марціновіча і Скурко — палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG