Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская вобласьць часова зьняла абмежаваньні на вываз прадуктаў у Літву і Латвію


Беларуска-літоўскі памежны пераход. Ілюстрацыйнае фота
Беларуска-літоўскі памежны пераход. Ілюстрацыйнае фота

У Віцебскай вобласьці фізычным асобам, якія выяжджаюць у Літву і Латвію, дазволілі з 5 чэрвеня без абмежаваньняў вывозіць прадукты. Гэта прадугледжана рашэньнем Віцебскага аблвыканкаму.

Дазвол на вываз прадуктаў будзе дзейнічаць да 31 сьнежня.

У канцы красавіка Віцебская вобласьць часова здымала абмежаваньні на вываз шэрагу прадуктаў у Літву і Латвію на выходныя і травеньскія сьвяточныя дні.

У красавіку ўрад увёў абмежаваньні на вываз зь Беларусі круп, пшанічнай мукі, макаронаў, алею, цукру, солі і кансэрваў — для «абароны ўнутранага рынку». Для пшанічнай мукі быў устаноўлены ліміт у 1 кг, для кансэрваў — ня больш за 3 слоікі, для іншых прадуктаў — у 1 кг або 1 літар. Выключэньне — тавары, набытыя ў пунктах пропуску ў крамах бязмытнага гандлю.

Пазьней ліміт на вываз прадуктаў у Літву і Польшчуда канца году адмянілі ў Горадзенскай вобласьці.

Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў заяўляў, што жыхары балтыйскіх краін купляюць у Беларусі тавары першай неабходнасьці, якіх, паводле яго, у іх дзяржавах нібыта няма. «Едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма! І каб людзі не казалі пра тое, што беларусы нармальна жывуць, яны іх проста не выпускаюць. Вось і ўся дэмакратыя!» — заявіў ён 29 красавіка сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG