Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь працягнула бязьвізавы ўезд грамадзянам Літвы і Латвіі да канца 2022 году

абноўлена

На памежным пункце Лаварышкі, літоўска-беларуская мяжа
На памежным пункце Лаварышкі, літоўска-беларуская мяжа

Раней паведамлялася толькі пра месяц «бязьвізу», але цяпер яго вырашылі працягнуць.

Пра падаўжэньне бязьвізавага рэжыму паведаміла МЗС Беларусі.

«Практыка „бязьвізу“ прадэманстравала наяўнасьць значнай цікавасьці ў замежных грамадзян да Беларусі. Пасьля працяглага кавіднага перапынку нашы суседзі атрымалі магчымасьць сустрэцца са сваякамі, наведаць магілы родных, вырашыць бытавыя пытаньні. Традыцыйна вельмі запатрабаваныя лячэньне і адпачынак у Беларусі.

Не сакрэт, што такія паездкі сталі і добрай эканамічнай падмогай для людзей, якія маглі набыць тавары беларускай вытворчасьці па ніжэйшых коштах, чым у сябе на радзіме», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Беларусь адкрыла бязьвізавы рэжым для Літвы і Латвіі з 15 красавіка да 15 траўня. Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч расцаніў гэтае рашэньне як жэст прымірэньня на адрас Эўразьвязу, які павінен падмацаваць ліст Макея ў Брусэль і МЗС эўрапейскіх краін аб «аднаўленьні дыялёгу».

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 15 траўня заявіў, што каля 52 тысяч грамадзян Латвіі і Літвы прыехалі ў Беларусь падчас дзеяньня бязьвізавага рэжыму.

На фоне адкрыцьця «бязьвізу» Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусь нібыта стаяць чэргі аўтамабіляў, бо літоўцы і латышы едуць па соль, зь якой на іх радзіме нібы ёсьць праблемы. Гэтыя словы не пацьвердзіліся фактамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG