Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Андрэй Павук — пра званкі сілавікам, разгром кватэры і расчараваньне ў беларусах. ВІДЭА


Андрэй Павук
Андрэй Павук

Свабода пагутарыла з блогерам Андрэем Павуком, кватэру якога ў канцы траўня разграмілі сілавікі, пра ператрус, ягоныя званкі з гэтай нагоды сілавікам, прапагандыстцы і ў дзяржаўную псыхалягічную дапамогу, а таксама пра ягонае цяперашняе стаўленьне да сытуацыі ў Беларусі і да беларусаў.

«Дзяржава баіцца любой ініцыятывы, таму што гэта пагроза для яе, для ейнай вэртыкалі. Яны бездапаможныя перад самаарганізацыяй, самакіраваньнем, перад добрымі сумленнымі людзьмі. Мы перамаглі, і яны ня ведаюць, што рабіць, таму што толькі так і ўмеюць», — так ацэньвае Андрэй Павук разгром ягонай кватэры.

За кватэру ён не перажывае, кажа, што яны з былой жонкай ёй не даражаць: «Якая ў нас там маёмасьць? Яна крэдытная. Хай забіраюць і плацяць крэдыт».

  • Андрэй Павук — вядомы актывіст і палітычны блогер, стваральнік суполкі «Рудабельская паказуха» і аднайменнага ютуб-канала, на якім публікуе свае тэлефонныя размовы з рознымі беларускімі чыноўнікамі. Раней на яго завялі крымінальныя справы за «публічную абразу работніка пракуратуры гораду Менску» і «разгалошваньне зьвестак аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных памочніка пракурора».
  • Раніцай 26 траўня сілавікі завіталі зь ператрусам у беларускую кватэру Андрэя і Вольгі Павукоў у пасёлку Акцябрскі, літаральна разграміўшы кватэру. Ператрус праводзілі ў рамках крымінальнай справы, заведзенай супраць блогера за «публічную абразу работніка пракуратуры гораду Менску» (паводле арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG