Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малі атакавалі міратворчы канвой ААН: адзін чалавек загінуў і трое параненыя


Малійскія ўрадавыя сілы
Малійскія ўрадавыя сілы

Здарэньне адбылося на паўночным-усходзе Малі. Атака стала ўжо пятай за апошні час.

Прадстаўнік ААН Стэфан Дзюжарык заявіў, што канвой з пастаўкамі каля гадзіны знаходзіўся пад бесьперапынным абстрэлам з боку нападнікаў, якія выкарыстоўвалі стралковую зброю і ракетныя ўстаноўкі, піша Голас Амэрыкі.

У выніку тэрарыстычнай атакі загінуў адзін міратворац, яшчэ трое параненыя. Усе яны зь Ярданіі.

Гэта ўжо пятая атака на міратворцаў ААН за апошні тыдзень у паўночна-ўсходнім рэгіёне Малі Кідаль. Дзюжарык адзначыў, што міратворцы ААН вымушаныя штодня спатыкацца з праблемамі і сьмяротнай пагрозай. Рада Бясьпекі просіць малійскія ўлады расьсьледаваць гэтыя атакі.

Малі стрымлівае ісламскіх паўстанцаў з 2012 году. Экстрэмісты былі адхіленыя ад улады ў паўночных гарадах Малі з дапамогай вайсковай апэрацыі пад кіраўніцтвам Францыі, але яны перагрупаваліся ў пустэльні і пачалі нападаць на малійскую армію і яе саюзьнікаў. Небясьпека павялічылася з нападамі ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах краіны на мірных жыхароў і міратворцаў ААН.

Малійскія вайскоўцы вярнуліся ў Кідаль, даўняе апірышча паўстанцаў на поўначы краіны, у лютым 2020 году, праз шэсьць гадоў пасьля таго, як адступілі. Там жа разгарнулі і міратворчую місію ААН.

Малі — самая небясьпечная краіна ў сьвеце для міратворцаў ААН. З 2013 году там загінулі ўжо звыш 250 чалавек, якія прадстаўлялі міратворчую місію.

Вайскоўцы, якія знаходзяцца пры ўладзе ў Малі, спачатку абяцалі праз 18 месяцаў перадаць уладу цывільным палітыкам, аднак у лютым ня здолелі арганізаваць выбары. Пазьней урад заявіў, што спатрабіцца яшчэ два гады, каб затым правесьці выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG