Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалі выбрала прэзыдэнта, але ўладу трымаюць тэрарысты


Сталіца Самалі Магадышу пасьля выбуху сьмяротніка
Сталіца Самалі Магадышу пасьля выбуху сьмяротніка

У галасаваньні, якое было адкладзена амаль на два гады, сотні заканадаўцаў у Самалі выбралі ў нядзелю Гасана Шэйха Махамуда новым прэзыдэнтам краіны.

Махамуд, былы прэзыдэнт, атрымаў 214 галасоў ад 328 заканадаўцаў, якіх выбралі прадстаўнікі кляну.

Яго выбар завяршае жорсткі выбарчы пэрыяд, азмрочаны карупцыяй, спробай яго папярэдніка ўчапіцца за ўладу і цяжкімі баямі на вуліцах, піша The New York Times. Махамуд перамог тры дзясяткі кандыдатаў пасьля трох тураў галасаваньня.

«Наша краіна павінна ісьці наперад, а не вяртацца назад», — сказаў Махамуд пасьля. «Я абяцаю пабудаваць Самалі, якое будзе ў гармоніі з сабой і ў гармоніі са сьветам».

Гасан Шэйх Махамуд
Гасан Шэйх Махамуд

Выбары адбываліся на фоне мноства праблем для Самалі: рэзкага росту інфляцыі, нядаўняй сьмяротнай засухі і пагрозы «Аль-Шабаб», тэрарыстычнай групоўкі, зьвязанай з «Аль-Каідай». Пасьля больш як16 гадоў група цяпер мае шырокія паўнамоцтвы, сярод якіх вымаганьне падаткаў, разгляд судовых спраў, прымус непаўналетніх уступаць у яе шэрагі і арганізацыя выбухаў сьмяротнікаў.

Амэрыканскае выданьне нагадвае, што 16 мільёнаў жыхароў Самалі на працягу дзесяцігодзьдзяў пакутавалі ад грамадзянскіх войнаў, кепскага кіраваньня і тэрарызму. Цэнтральны ўрад падтрымлівалі міратворцы Афрыканскага зьвязу і Захад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG