Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Справу разглядаў судзьдзя Алег Каляда. Суд над студэнткамі пачаўся напярэдадні і працягнуўся два дні.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, сёстры былі затрыманыя 22 лютага 2022 году. Да суду яны знаходзіліся ў СІЗА № 1 Менску.
Дзяўчатам выставілі абвінавачаньне паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Меўся на ўвазе ўдзел у адной з акцый пратэсту, якія адбываліся ў Менску пасьля выбараў 2020 году.