Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СІЗА і турмах адмовіліся ад прыёму вітамінных перадач, уведзеных на час пандэміі


СІЗА ў Гомлі
СІЗА ў Гомлі

Зьвязалі гэта са «стабілізацыяй сытуацыі па захворваньні на COVID-19».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ад 1 чэрвеня ў СІЗА-1, магілёўскай турме № 4, і ў папраўчых калёніях перастаюць прымаць каранцінныя перадачы, якія вязьням можна было перадаваць кожны месяц у якасьці «дадатковых», паведамляе «Вясна». Зьвязана гэта нібыта са «стабілізацыяй сытуацыі па захворваньні на COVID-19».

Каранцінная перадача — садавінава-агароднінная перадача да 10 кг вагі, якая амаль два гады была дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто яшчэ не асуджаны, або прысуд якіх не ўступіў у сілу.

Яе можна было перадаваць адзін раз у 30 дзён і класьці толькі апэльсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG