Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адмовіў у абслугоўванні беларускіх самалётаў, «Белавія» адмяніла рэйсы ў Тэль-Авіў


Самалёт авіякампаніі «Белавія»
Самалёт авіякампаніі «Белавія»

Авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі «Белавія» ў абслугоўваньні самалётаў у аэрапорце «Бэн Гурыён», у сувязі з чым авіякампанія вымушана адмяніць раней заплянаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў.

Пра гэта беларуская авіякампанія напісала на сваім сайце.

«Ізраіль паведаміў аб сваім рашэньні, нягледзячы на тое, што першапачаткова, 15 траўня 2022 году, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацьверджаная праграма рэйсаў па новым раскладзе (з тэхнічнай пасадкай у Баку).

„На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продаж авіябілетаў на новыя рэйсы, першы зь якіх быў заплянаваны ўжо 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэньне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасьці выклікае зьдзіўленьне“, — сказаў генэральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

У сувязі з адмовай Ізраіля авіякампанія вымушана адмяніць усе заплянаваныя рэйсы да канца летняга сэзону (27 кастрычніка 2022 года)».

Авіякампанія «Белавія» выконвала рэгулярныя палёты зь Менску ў Тэль-Авіў, пачынаючы з 1996 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG