Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перастаньце нас гвалтаваць»: на чырвоную дарожку Канскага фэстывалю ўварвалася напаўголая актывістка


Украінскі крызіс прыцягнуў на сябе увагу ў Канах у 20 траўня, калі напаўголая дэманстрантка, афарбаваная ў сіне-жоўты колер, была выгнана з чырвонай дарожкі Канскага кінафэстывалю, паведамляе Reuters.

Невядомая жанчына сарвала зь сябе сукенку, агаляючы цела з малюнкам у колерах украінскага сьцягу, з надпісам «Stop raping us» («Перастаньце нас гвалтаваць») на жываце і адбіткамі рук крывава-чырвонага колеру на ягадзіцах. Яна ўпала на калені перад гледачамі і фатографамі, верагодна на знак пратэсту супраць сэксуальнага гвалту з боку расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне.

Жанчына закрычала, і ахоўнікі хуценька загарнулі яе ў куртку і вывелі з чырвонай дарожкі. Госьці фэстывалю выглядалі зьбянтэжанымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG