Адвакат затрыманага амаль тыдзень таму дырэктара газэты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых дагэтуль ня здолеў сустрэцца са сваім падабаронным.
Як паведамілі ў рэдакцыі, дырэктар газэты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. За шэсьць дзён, якія прайшлі ад моманту яго затрыманьня, ён не бачыўся з адвакатам.
У чым канкрэтна вінавацяць Залатых, невядома. Нагодай для затрыманьня стала крымінальная справа па артыкуле 130 КК Беларусі (распальваньне варажнечы).
Рэдакцыя газэты «Беларусы і рынак» апячатаная. «Белорусы и рынок» — адно з апошніх незалежных выданьняў, якое ня толькі працуе ў Беларусі, але і выдае папяровы штотыднёвік. Газэта ў асноўным прысьвечана эканоміцы. Акрамя папяровай вэрсіі, у яе ёсьць тг-канал @belrynok, Youtube-канал і канал у TikTok.